Самуэль Асінскі
Самуэль Асінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Ян Сапега | ||||||
Пераемнік | Тамаш Казімір Сапега | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1649 | ||||||
Род | Асінскія | ||||||
Бацька | Павел Асінскі | ||||||
Жонка | Гертруда Уршуля фон Людзінггаўзен Вольф[d][1] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[1] |
Самуэль Асінскі (? — 1649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду герба «Радван», сын Паўла Асінскага, скарбніка ашмянскага і каралеўскага двараніна.
Вызнаваў кальвінізм. У 1632 удзельнічаў у абранні караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV. Пачаў службу ў каралеўскай гвардыі і ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634. З 1640 оберштэр першага рэгімента каралеўскай гвардыі. Падчашы ашмянскі ў 1635—1643, цівун бяржанскі ў 1642—1643, вялікі абозны літоўскі з 1645.
У 1645 удзельнічаў у перадачы Расіі горада Трубчэўск (Трубецк). Перадача горада выклікала ў Вялікім Княстве Літоўскім гучны пратэст, Літоўскі Трыбунал прысудзіў Асінскага разам з мсціслаўскім ваяводам Мікалаем Абрамовічам да выплаты 600 тысяч злотых і смяротнага пакарання, але кароль абараніў іх.
У 1646 па даручэнні караля вёў прыгатаванні да вайны з Турцыяй, збіраў атрад жаўнераў. З 1648 удзельнічаў удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць украінскіх казакаў. Вызначыўся ў бітвах пад Старым Канстанцінавам і Піляўцамі.
На сойме 1648 выступіў з рэляцыяй пра ход ваенных дзеянняў. У 1648 удзельнічаў у абранні караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна II Казіміра.
Меў маёнткі ў розных паветах Вялікага Княства Літоўскага, з 1633 трымаў маёнтак Пароссе (да 1637) і Навіны ў Аліцкай эканоміі, у 1641 атрымаў Берасцейскую эканомію пад умовай утрымання атрада ў 500 чалавек пешай гвардыі і выплаты 5 тысяч злотых штогод каралю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Асінскі Самуэль // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 42. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 85. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2